У Віцебскай вобласці прайшоў этап міжнароднай акцыі "У славу агульнай Перамогі"

5 мая 2020
У паўночным рэгіёне краіны прайшоў абласны этап міжнароднай акцыі "У славу агульнай Перамогі" на тэрыторыі мемарыяла "Прарыў". Ён захоўвае памяць аб подзвігу партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сюды з усёй вобласці даставілі капсулы з зямлёй, якая была ўзята з мясцін кровапралітных баёў і брацкіх пахаванняў. Сімвалічныя жмені накіравалі ў сталіцу, дзе капсулы закладуць у крыпце храма-помніка ў гонар Усіх Святых. Таксама ў Мінск адправілася капсула са Смаленскай вобласці - радзімы разведчыка партызанскага атрада Полацка-Лепельскай партызанскай зоны Міхаіла Ягорава, які ўзняў  сцяг Перамогі над Рэйхстагам.

Легендарны прарыў адбыўся ў ноч з 4  на 5 мая 1944 года. Народныя мсціўцы зрабілі адчайную спробу прарваць варожае акружэнне і тым самым выратавалі тысячы мірных жыхароў.