У Віцебскай вобласці асаблівую ўвагу нададуць увекавечанню памяці загінуўшых воінаў

16 января 2019

У Віцебскай вобласці асаблівую ўвагу ў год сямідзесяціпяцігоддзя вызвалення Беларусі нададуць увекавечанню памяці загінуўшых воінаў. Падрыхтоўку і правядзенне святкаванняў знакавай для кожнага беларуса даты абмеркавалі на пасяджэнні аргкамітэта.

Актыўная праца вядзецца па высвятленні імёнаў байцоў, якія пахаваныя на тэрыторыі мемарыяла Рыленкі ў Дубровенскім раёне. Зараз месца памяці перажывае абнаўленне. Чакаецца, што да 3 Ліпеня на пліты нанясуць тысячы да гэтага не вядомых прозвішчаў салдат і афіцэраў. А дзякуючы электроннай базе, якая папаўняецца новымі звесткамі, можна будзе прасачыць баявы шлях абаронцаў.

На парадку дня таксама дапамога, у тым ліку і медыцынская, ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Што датычыцца святочных мерапрыемстваў, свой уклад у падрыхтоўку занясуць моладзевыя і ветэранскія арганізацыі.