У заходніх раёнах Віцебскай вобласці, дзе шчыльнасць гнездзішчаў бусла самая высокая ў рэгіёне, знайшлі спосаб захоўваць птушыныя дамы на апорах ЛЭП. Не сакрэт, што бетонавыя слупы ў якасці месца для будаўніцтва свайго жылля буслы выбіраюць часта. Тым самым падвяргаюць небяспецы сябе, а яшчэ правакуюць аварыі і адключэнне электрычнасці ў вёсках і сёлах. Руйнаваць гнёзды, пабудаваныя на апорах ЛЭП, - выхад, але не самы гуманны. Энергетыкі паўночнага рэгіёна знайшлі іншае рашэнне праблемы. Якое - ведае наш карэспандэнт Вольга Маслоўская (вiдэа).
У Віцебскай вобласці знайшлі спосаб захоўваць гнёзды буслоў на апорах ЛЭП
28 октября 2019













