У Віцебскай вобласці да працоўнай акцыі далучыліся 350 тысяч жыхароў

22 апреля 2017

У Віцебскай вобласці да маштабнай працоўнай акцыі далучыліся 350 тысяч жыхароў. Асноўная ўвага мемарыяльна-гістарычным зонам. Так, працоўны дэсант высадзіўся на тэрыторыі Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка "Ляўкі". Гэта адноўлены дачны дом паэта. Валанцёры займаліся расчысткай паркавай зоны ад леташняй лістоты, абразалі сукі. Дарэчы, тэхніка і людзі працавалі на добраўпарадкаванні набярэжнай Дняпра.

Мікалай Шарстнёў, старшыня Віцебскага аблвыканкама: "У нас праблема дарог. Унутрыраённыя дарогі, унутрыгаспадарчыя сёння пазарасталі хмызняком, дрэвамі. Таму мы далі старт з сённяшняга суботніка гэтай рабоце. Усе арганізацыі - дарожныя, будаўнічыя - мы размяркоўваем па кіламетражы дарог і пачынаем займацца прывядзеннем іх у парадак".