У Віцебскай і Гомельскай абласцях сёння пройдуць выязныя прыёмы

22 сентября 2017

У Беларусі працягваюцца выязныя прыёмы спецыялістаў Адміністрацыі Прэзідэнта. Сёння яны пройдуць у Віцебскай і Гомельскай абласцях. Такая праца дазваляе не толькі вырашыць праблемныя пытанні, але і на месцах правесці маніторынг сітуацыі. Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па працы са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.