У Віцебскай дзіцячай абласной бальніцы ўведзены ў эксплуатацыю ўльтрасучасны камп'ютарны тамограф

15 июня 2013

Паколькі апарат разлічаны на абследаванне дзяцей, то адрозніваецца ён нізкай прамянёвай нагрузкай. На набыццё дыягнастычнага абсталявання з рэспубліканскага бюджэту было выдзелена 11 мільярдаў рублёў.


Каб маленькія пацыенты віцебскай бальніцы не баяліся абследавання на тамографе, медыкі вырашылі ўсталяваць у кабінеце вялікі экран і падчас працэдуры паказваць дзецям мультфільмы.