У Віцебскім заапарку з'явіўся новы леў

11 ноября 2013

Папаўненне ў Віцебскім заапарку - тут з'явіўся леў па мянушцы Куат. Яго прывезлі з Казахстана. Нораў у яго спакойны, а апетыт вельмі добры. Праўда, пакуль цара звяроў наведвальнікам не паказваюць - ён на каранціне, але для нашай здымачнай групы зрабілі выключэнне. Першае інтэрв'ю леў Куат даў Вользе Маслоўскай.



Гэта першае інтэрв'ю льва па мянушцы Куат на беларускай зямлі. Ззаду дарога ў чацвёра сутак: два пералёты, трансфер з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у Віцебск. Усе выпрабаванні цар звяроў вытрымаў з годнасцю.


У перакладзе з казахскага куат азначае сіла. Так цара звяроў назвалі ў алмацінскім заапарку. І адной з умоў продажу гадаванца была просьба не мяняць мянушку.


Віцебск завуць горадам ільвоў. І справа не толькі ў гадаванцах заапарка. Бронзавыя драпежнікі ўпрыгожваюць вуліцы, уваходы ў рэстараны, масты горада. Віцябляне жартуюць: тут самае месца здымаць рэмейк камедыі Прыгоды італьянцаў у Расіі.


Пару Куату складзе Маркуша. У Віцебскі заапарк З гады таму львіца прыехала з Калінінграда. За гэты час яна ўжо прывыкла да адзіноты. Але ў заапарку спадзяюцца, што Куат ёй спадабаецца і ў хуткім часе ў львоў з'явіцца нашчадства.


Дарэчы, леў - гэта сімвал Віцебскага заапарка. 23 гады яго ўпрыгажэннем быў цар звяроў па мянушцы Рыгус. Праз некалькі гадоў пасля яго смерці тут з'явілася Маркуша. А праз месяц, пасля заканчэння каранціну, усе ахвочыя змогуць убачыць і Куата.