У віцебскім заапарку пасяліліся экстрасенсы

3 ноября 2014

Насельнікі цалінных стэпаў Еўразіі суркі-байбакі атрымалі прапіску ў паўночным рэгіёне Беларусі. Віцебскі заапарк - адзіны ў краіне, дзе можна ўбачыць суркоў. У Амерыцы ёсць павер'е, што сурок, калі выходзіць са спячкі, можа прадказаць, якой будзе вясна. Суркі-навасельцы, дарэчы, ужо асвоіліся і рыхтуюцца да спячкі. Таму можна выказаць здагадку, што зіма будзе суровая.

Ірына Арлова, дырэктар віцебскага заапарка: Мы набылі іх у Падмаскоўі ў цэнтры па гадоўлі байбакаў. Мянушкі мы ім яшчэ не прыдумалі. Зараз яны знаходзяцца ў такім сонным стане. А вось увесну, калі суркі выйдуць са спячкі, мы нават абвесцім конкурс на лепшыя мянушкі для гэтай пары суркоў.

У віцебскім заапарку жывуць каля 80 відаў жывёл. І суркі - гэта не адзінае набыццё гэтага года. Улюбёнцамі публікі ўжо сталі ягуар Яга і паўднёваамерыканскі вярблюд Пятруша.