У Віцебскім заапарку папаўненне - пасяліліся лятучыя сабакі

15 октября 2013
Тут пасяліліся дзве асобіны нільскага крылана. Егіпецкія лятучыя сабакі, так іх яшчэ называюць, спяць днём і з задавальненнем ласуюцца бананамі і сухафруктамі ўначы. Звяркі прывезеныя з Ленінградскага заалагічнага парку. Яны добра перанеслі дарогу і ўжо практычна адаптаваліся да новага месца жыхарства. Для іх абсталяваны спецыяльны грот.

У прыродзе егіпецкія лятучыя сабакі сустракаюцца часта, праўда, жывуць толькі ў цёплых краінах - такіх, як Індыя, Пакістан, поўдзень Турцыі, Егіпет. Зараз паглядзець на экзатычных крыланаў змогуць і віцябчане.