У Віцебскім раёне адкрыўся музей хлеба

19 октября 2018

Інтэрактыўная экспазіцыя знаёміць гасцей з рознымі відамі мучнога вырабу, сабрана мноства рэцэптаў. У тым ліку, і старажытныя. Цэнтральнае месца - у пірагоў, якія спяклі майстры рэгіёна. Вялікая ўвага - даследчай працы. У музеі плануюць стварыць зборнік, у які ўвойдуць песні, вершы, прыказкі і прымаўкі пра хлеб.

Дарэчы, у музеі працуе і творчая майстэрня, дзе школьнікі разам з настаўнікамі ствараюць крэатыўныя сувеніры з цеста.