У Віцебскім абласным радзільным доме на свет з'явілася трайняты

13 февраля 2020
Першыя сёлета трайняты з'явілася на свет у Віцебску. Немаўляты - два хлопчыкі і дзяўчынка -  нарадзіліся ў жыхароў абласнога цэнтра Маргарыты і Яўгена Малішэўскіх. У сям'і ўжо падрастаюць двое дзяцей - шасці і двух гадоў. Сёння шчаслівыя бацькі прымалі віншаванні ад кіраўніцтва вобласці і медыкаў. У падарунак манеж і сертыфікат на набыццё прагулачнай каляскі для трайнят. Пакуль шматдзетная мама і нованароджаныя пад наглядам урачоў, а ўжо хутка сям'я Малішэўскіх будзе рыхтавацца да пераезду ў новае прасторнае жыллё.