У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстава, прысвечаная стагоддзю заснавання БССР

26 января 2019

Экспазіцыя аб’яднала сотні прадметаў, якія адлюстроўваюць эканоміку, сацыяльную сферу, культурнае жыццё. Сярод экспанатаў - сімвалічны мільярдны метр тканіны Аршанскага льнокамбіната, дакументы і ўзнагароды Пятра Машэрава, узоры прадукцыі прамысловых гігантаў. Таксама выстава аб’яднала мноства фотаздымкаў знакавых месцаў і аб’ектаў Віцебскай вобласці.

Выстава мабільная. На працягу года экспазіцыя пабывае ў школах і на прадпрыемствах паўночнага рэгіёна краіны.