У Віцебску жыхары адной з новабудоўляў не могуць атрымаць ключы ад сваіх кватэр, хоць дом уведзены ў строй у кастрычніку мінулага года. За квадратныя метры дольшчыкі разлічыліся па першапачатковай цане дагавора, але фірма-забудоўшчык выстаўляе новыя сумы для аплаты.
Чаму кошт квадратнага метра расце, як на дражджах, і чым гэта тлумачыць забудоўшчык, высвятляла Вольга Маслоўская. Прыгожы дом на ўездзе ў Віцебск - вядомы ў горадзе доўгабуд. Яго гісторыя пачалася ў 2010-ым. Спачатку гэта былі камерцыйныя метры, якія не карысталіся попытам.
На выручку прыватнаму забудоўшчыку прыйшлі гарадскія ўлады. Вялікую частку кватэр было вырашана зрабіць сацыяльнымі - прапанаваць шматдзетным сем'ям і гараджанам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Людзі ахвотна згаджаліся - шматпавярховік быў ужо амаль пабудаваны. Бралі льготныя крэдыты, лішнія метры выплачвалі з уласнага кашалька.
Ключы ад кватэр не аддае забудоўшчык. Замест гэтага да аплаты выстаўляе ўсе новыя і новыя сумы.
Магчымая змена цэн прапісана ў дагаворы долевага будаўніцтва, - парыруе фірма-забудоўшчык. Толькі чытаць дакумент, упэўненыя тут, дольшчыкі не жадаюць або не ўмеюць.
Аляксандр Кішковіч, генеральны дырэктар будаўнічай кампаніі: Як правіла, канчатковы кошт у нас атрымліваецца крыху ніжэйшы за першапачатковы. Тут ён атрымаўся вышэйшы, таму што на рынку ўсе матэрыяльныя рэсурсы выраслі ў цане. Таму гаварыць пра кошт дома на момант заключэння дагавора, проста немагчыма.
У якасці трацейскага суддзі ў спрэчку дольшчыкаў з забудоўшчыкам далучылася мясцовая ўлада.
А пакуль дольшчыкі могуць толькі любавацца вокнамі сваіх кватэр па дарозе ў сад, у які перавялі сваіх дзяцей у надзеі на хуткі пераезд.














