У Віцебску затрымалі злачынную групу, што ўчыняла крадзяжы з банкаўскіх карт

11 ноября 2019
У Віцебску затрымалі расіян, якія зараблялі крадзяжамі з карт-рахункаў  і паспелі выкрасці 2 тысячы рублёў. Удзельнікі злачыннай групы (а гэта людзі ад 15 да 37 гадоў)  трапілі ў поле зроку міліцыі пасля хвалі крадзяжоў з банкаўскіх карт, якая пракацілася па ўсіх рэгіёнах Беларусі. Зламыснікі прадстаўляліся   прадпрымальнікамі  і прапаноўвалі аплаціць тавар з дапамогай банкаўскага пераводу. А для гэтага ім патрэбны былі асабістыя звесткі суразмоўцы.

Эдуард Галаўнёў, часова выконваючы абавязкі начальніка аддзела УУС Віцебскага аблвыканкама: "Для пацвярджэння аперацыі пераводу грошай ён прасіў ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта суразмоўцы і коды, якія прыходзілі на тэлефон. Гэтай інфармацыі было цалкам дастаткова для атрымання доступу да інтэрнэт-банкінгу ахвяры і выкрадання грошай з карт-рахунка. Прычым перавод сродкаў ажыццяўляўся прама падчас размовы. Так у жыхаркі Віцебска было выкрадзена больш за тысячу рублёў".

Па факце крадзяжу шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі  ўзбуджана крымінальная справа. У мінскай міліцыі ўжо знаходзіцца каля 50 такіх заяў.