У Віцебску людзі, якія паправіліся пасля COVID-19, сталі здаваць плазму

21 апреля 2020
У Віцебску следам за Мінскам пацыенты, якія паправіліся пасля каранавіруснай інфекцыі, сталі здаваць плазму. Першы  забор зрабілі сёння на абласной станцыі пералівання крыві. Каштоўным кампанентам з антыцеламі COVID-19  падзяліліся 4 жыхары абласнога цэнтра. Усяго ў краіне донарамі сталі 15 чалавек. Адзначым, пераліванне плазмы ад тых, хто перахварэў, выкарысталі ўрачы падчас эпідэміі ў Кітаі. Стан хворых палепшыўся на працягу  трох дзён. Зараз у Беларусі, а таксама ў Расіі і многіх краінах ЕС укараняюць такую методыку дапамогі цяжкім пацыентам. У найбліжэйшыя дні забор плазмы крыві пачнуць праводзіць і ў іншых абласных цэнтрах краіны.