У Віцебску выяўлены выпадак шаленства ў хатняй жывёлы

21 августа 2017

Небяспечнае захворванне лабараторныя даследаванні пацвердзілі ў ката. У частцы абласнога цэнтра аб’яўлены каранцін - ён прадоўжыцца два месяцы. Зараз спецыялісты абыходзяць дамы і двары і правяраюць, як утрымоўваюцца хатнія жывёлы. Гаспадыні заражанага гадаванца прызначана спецыяльнае лячэнне. Як засцерагчы сваіх улюбёнцаў ад небяспечнага захворвання - рэпартаж Марыны Раманоўскай.