У Віцебску ўпершыню заквітнела японская сакура

29 апреля 2019

Гэтая далёкаўсходняя расліна з'явілася ў батанічным садзе Віцебскага дзяржуніверсітэта імя Машэрава ў мінулым маі. Два саджанцы паспяхова перазімавалі. І, калі не перашкодзяць будучыя начныя замаразкі, жыхары абласнога цэнтра змогуць любавацца бутонамі два тыдні.