У Віцебску ў Летнім амфітэатры прайшлі вучэнні МНС

8 июля 2021
Напярэдадні  XXX "Славянскага базару" на галоўнай сцэне фестывалю - у Летнім амфітэатры - прайшлі вучэнні МНС. Зладжанасць дзеянняў паказалі ратавальнікі, медыкі, а таксама персанал. У шматтысячнай зале адпрацавалі эвакуацыю гледачоў, пошук пацярпелых,  ліквідацыю ўзгарання. 


Гасцей "Славянскага базару" чакае насычаная праграма 


У дні фестывалю МНС наладзіць для гасцей "дождж па раскладзе". Лакацыя - Пушкінскі мост. Дарэчы, шмат праектаў пройдзе менавіта на адкрытых пляцоўках, куды не патрэбен уваходны білет.  Моладзевы забег у 6 км, спаборніцтвы па гіравым спорце, інтэрактыўныя гульні - насычанымі будуць Дні моладзі на "Славянскім базары". Два дні плошча Перамогі будзе ў распараджэнні маладых і крэатыўных. 

І яшчэ адна навінка юбілейнага "Славянскага базару" - урачыстая цырымонія ўзняцця флага фестывалю пройдзе ўначы! На пляцоўцы ля Летняга амфітэатра адбудзецца светлавое шоу.