У Віцебску ўдзельнікамі свята на плошчы Перамогі сталі больш за тры тысячы чалавек

3 июля 2016

Па галоўнай вуліцы маршам прайшлі войскі Віцебскага гарнізона. Калону ўзначальвалі вайскоўцы, якія неслі копію Сцяга Перамогі і штандары франтоў, якія вызвалялі паўночную сталіцу. Удзел у шэсці прынялі працоўныя калектывы горада. Да Вечнага агню ляглі кветкі. Сёння ж у Віцебску адкрылі мемарыяльную дошку двойчы Герою Савецкага Саюза, кавалеру сямі ордэнаў Леніна - Маршалу Савецкага Саюза Івану Баграмяну. Яго імя носіць адна з вуліц абласнога цэнтра.

Зараз горад ператварыўся ў вялікую святочную пляцоўку. У гэтыя хвіліны ў парку імя Фрунзе пачалася танцавальная рэтра-праграма. А па Заходняй Дзвіне можна пракаціцца на цеплаходзе.