У Віцебску тысячы людзей віншуюць ветэранаў са святам Вялікай Перамогі

9 мая 2015

А мы перамяшчаемся далей. Сёння ў Віцебску галоўныя героі - ветэраны, якія працягваюць атрымліваць віншаванні ад жыхароў і гасцей горада. А калі гаварыць аб цэнтральных падзеях, то гэта, вядома, шэсце "Бессмяротнага батальёна". На сувязі - Вольга Маслоўская.

Адчуванне свята ў Віцебску не пакідае ні на хвіліну. Канцэртны марафон на пляцоўках горада дагэтуль працягваецца. Па самых прыблізных падліках, толькі гледачамі тэатралізаванага шэсця на плошчы Перамогі сталі больш як 20 тысяч чалавек.

Галоўныя героі свята - ветэраны. Пераможцы ехалі ў адкрытых аўтамабілях. Над галовамі - штандары франтоў, якія вызвалялі Віцебскую вобласць, і сцяг - дакладная копія сцяга Перамогі.

Па вуліцах сучаснага Віцебска прайшоў "Бессмяротны батальён". Школьнікі неслі партрэты сваіх дзядоў і прадзедаў - герояў той вайны.

Выстава баявой тэхнікі, палявая кухня, атракцыёны і экскурсіі на цеплаходзе па Заходняй Дзвіне. Настрой гараджанам ствараў духавы аркестр, а танцавальная пляцоўка ў стылі рэтра запрашала перанесціся ў пераможны май 1945-га.

Зараз на віцебскіх вуліцах шматлюдна. Некаторыя з іх проста ператварыліся ў пешаходныя. На галоўнай плошчы працягваецца канцэрт "70 песень Перамогі". Але нават з наступленнем ночы свята не скончыцца, насупраць - зайграе новымі фарбамі. Горад упрыгожыць эфектная илюмінацыя.