У Віцебску ўрачыста адкрылі памятны знак Заходне-Дзвінскай флатыліі

26 ноября 2018

Яна была створана ў лістападзе 1919 года і лічыцца першым у Беларусі злучэннем ваенна-марскога флоту. Заходне-Дзвінская флатылія забяспечвала правядзенне баявых дзеянняў 15-й арміі: перапраўка байцоў, артабстрэлы, арганізацыя ваенна-марскога дэсанта. Флатылія зрабіла важкі ўклад у абарону рэгіёна. Памятны знак усталявалі побач з будынкам былой марской школы.