У Віцебску муж і жонка адзначылі брыльянтавае вяселле

21 июля 2015

У дзень іх шлюбу не іграў марш Мендэльсона, а заручальныя пярсцёнкі ім падарылі дзеці праз шмат дзесяцігоддзяў сумеснага жыцця. У Віцебску брыльянтавае вяселле адзначаюць муж і жонка Эдуард і Тамара Янушкоўскія. У іх гонар прайшоў урачысты вясельны абрад. Павіншаваць брыльянтавых маладых прыехалі дзеці, унукі, праўнукі і сябры сям'і. Эдуард Янушкоўскі - заслужаны трэнер БССР, настаўнік алімпійскага чэмпіёна па боксе Вячаслава Яноўскага. Жонка працавала ў адукацыі, а затым у гандлі. Разам з бацькамі ў гады вайны яны перажылі зняволенні канцлагераў. Нават у самыя няпростыя моманты жыцця захоўвалі аптымізм і каханне. Займаліся спортам, таму нават у свае 80 танцуюць танга.

У дзень брыльянтавага вяселля муж і жонка абмяняліся пярсцёнкамі з каштоўнымі камянямі. Сёлета ў Віцебску ўжо другая пара адзначыла юбілей - 60 гадоў сумеснага жыцця.