У Віцебску будуюць 400-метровы пуцеправод з развязкай на розных узроўнях

26 марта 2019

Новы падземны пераход і дадатковая электрападстанцыя з'явяцца ў Віцебску. Гэта звязана з рэканструкцыяй  пуцеправода "Полацкі". Зараз на будпляцоўцы  працуюць не меней за  70 спецыялістаў - яны ўзводзяць падмурак пад апоры, якія будуць трымаць мост. Тут з'явіцца  сучасная развязка. Шырыня новага моста - 45 метраў. Даўжыня – больш за  чатырыста.

Міхаіл Казураў, начальнік аддзела тэхнічнага нагляду УКБ Віцебскага аблвыканкама: "На самім пуцеправодзе будуць дзве паласы ў адзін бок, дзве паласы ў другі бок. Пасярэдзіне будуць трамвайныя пуці. Гэта ўжо павялічвае прапускную здольнасць. Акрамя таго, новы пуцеправод будуецца вышэй наяўнага, што дазволіць у далейшым электрыфікаваць дадзены ўчастак Беларускай чыгункі".

Паралельна рыхтуюцца  да дэмантажу старога моста. Яго пачнуць  у красавіку.