У Віцебску стала больш машын хуткай дапамогі

12 декабря 2019
Медыкі паўночнага рэгіёна краіны сталі яшчэ больш мабільнымі. Парк Віцебскай гарадской станцыі хуткай і неадкладнай дапамогі папоўніўся 14 спецаўтамабілямі. Усе хуткія аснашчаныя самым сучасным абсталяваннем для аказання экстраннай дапамогі. Яшчэ адна навінка - рэанімабіль. Ён прызначаны для транспарціроўкі  як дарослых, так і маленькіх пацыентаў.

Бажэна Мядзвецкая, урач выязной брыгады інтэнсіўнай тэрапіі: "Больш камфартабельнымі сталі нашы паездкі, больш зручнай стала наша праца. Таксама адчулі перамены і нашы пацыенты - хутчэй сталі прыязджаць брыгады хуткай дапамогі".

Уся новая тэхніка абсталяваная GPS-навігатарамі, каб дыспетчар мог накіраваць да пацыента бліжэйшую брыгаду.