У Віцебску праслухоўванні на X-Factor Belarus праходзяць у рытме нон-стоп

10 апреля 2021
У Віцебску - другі дзень перадкастынгу X-Factor Belarus. Напярэдадні прафесійнае журы ацаніла больш за паўсотню выканаўцаў. Паводле ўмоў, паспрабаваць свае сілы могуць вакалісты старэйшыя за 16 гадоў. Спяваюць канкурсанты без музычнага суправаджэння, песню выбіраюць на сваё меркаванне. Праслухоўванні праходзяць у рытме нон-стоп.

Ужо на наступным тыдні каманда X-Factor Belarus адправіцца ў Гродзенскую вобласць. Перадкастынг пройдзе ў Лідзе.