У Віцебску прайшоў "Славянскі забег"

18 июля 2016

"Славянскі базар" стаў фестывалем не толькі мастацтваў, але і спорту. Напярэдадні ў Віцебску прайшоў "Славянскі забег". У ім прынялі ўдзел 2,5 тысячы лёгкаатлетаў з розных краін свету. Траса праходзіла па Маскоўскім праспекце. Старт і фініш - на плошчы Перамогі. Удзельнікі беглі на розныя дыстанцыі. Максімальная - 8 кіламетраў. Спаборніцтвы адбыліся ў трох намінацыях - сярод дзяцей, дарослых і людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Усе, хто прыйшоў да фінішу, былі ўдастоеныя памятнага медаля. А тройка лідараў атрымала грашовыя прызы.