У Віцебску прайшоў святочны мітынг

9 мая 2016

У Віцебску на галоўнай плошчы горада з самай раніцы сабраліся тысячы гасцей. Мітынг, прысвечаны святу Вялікай Перамогі, пачаўся з ускладання вянкоў і жывых кветак да Вечнага агню. У памяць аб подзвігу загінуўшых герояў ён гарыць ужо больш за 40 гадоў. Прадоўжылася святочная праграма ўрачыстым шэсцем і парадам ваеннай тэхнікі. Свой музычны падарунак ветэранам падрыхтавала і моладзь. У гэтыя хвіліны на плошчы Перамогі іграюць духавыя аркестры, пад адкрытым небам працуе выстава тэхнікі і прадметаў ваеннага побыту з фондаў абласнога музея імя Міная Шмырова, арганізаваны разнастайныя майстар-класы.