Творчая група Белтэлерадыёкампаніі паглядзела на дзясяткі прэтэндэнтаў. На радзіме Шагала адбор доўжыўся 8 гадзін запар. Падрабязнасці ў рэпартажы Ніны Мажэйкі.
Самы старажытны горад Беларусі пасля Полацка, трэці па колькасці насельніцтва, Віцебск выключае саму магчымасць наяўнасці фрыкаў. Іх тут проста не існуе. Затое ёсць людзі, гатовыя да яркага самавыяўлення.
Калыска авангарда, Віцебск яшчэ і месца нараджэння тытулаваных танцавальных калектываў. На кастынгу шоу Я магу! ансамбляў было няшмат, фармат сёння не занадта папулярны, затое танцораў-салістаў - цэлы спіс. Маштабы дазваляюць.
Такім Майкла Джэксана не бачыў ніхто. Поп-зорка канца мінулага стагоддзя быццам ажыў на сцэне кастынгу. Апроч хады, названай месячнай, - касцюм у стылі Джэксана.
За сто мільёнаў беларускіх рублёў прыйшла пазмагацца і шлюбная пара Ганна і Віктар Кароткія. У іх выпадку жонка галоўная толькі на сцэне. Муж, вайсковец, дапамагае. Шары з мыльнага раствору то становяцца гіганцкіх памераў, то ўспыхваюць проста ў руках.
На кастынг у Віцебску прыйшлі і выканаўцы традыцыйных жанраў. Вольга працавала канцэртмайстрам і арганізатарам у эстраднай дзіцячай студыі. Ала Пугачова, Алена Ваенга, Сафія Ратару - не проста спіс куміраў - настаўнікаў.
Дзяніс Дудзінскі, тэлевядучы, член журы: Я тут як глядач і хачу, каб мяне здзівілі. Гэта можа быць нават банальнае спяванне, але выкананае неяк па-асабліваму. У скачку, на галаве.
Маніпуляцыі з вяроўкай, фокусы - гэта толькі частка спісу талентаў. Галоўны крытэрый адбору - тэлегенічнасць нумара. Акрамя таго, пасля папярэдняга адбору над выступленнем будуць працаваць прафесіяналы тэлебачання. З 12:00 да 20:00 усіх адораных жыхароў чакаюць у мясцовым Цэнтры культуры на вуліцы Маякоўскага, 1.














