У Віцебску праходзіць выстава самых яркіх архітэктурных праектаў

6 октября 2014

У межах Архітэктурнага тыдня ў Віцебску праходзіць выстава самых яркіх праектаў, распрацаваных горадабудаўнікамі. Экспазіцыя ўяўляе будучыню абласнога цэнтра. Так, у Віцебску з'явяцца адразу тры новыя мікрараёны жылой забудовы. Дамы будуць больш камфортнымі, а фасады - разнастайнымі. Больш прасторнымі будуць і гарадскія праспекты - на цэнтральных магістралях пашыраецца дарожнае палатно. У горадзе на Дзвіне з'явіцца трэці мост цераз раку. Ужо вядзецца і будаўніцтва новага заапарка - яго плошча складзе 100 гектараў. Таксама ў абласным цэнтры плануюць пабудаваць аквапарк.


Выстава будзе працаваць тыдзень. Наведвальнікі могуць пакідаць свае водзывы і меркаванні наконт аблічча роднага горада.