У Віцебску прыход вясны адзначылі смачным паядынкам

13 марта 2016

У культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо Віцебска "Дзвіна" сышліся дзве нацыянальныя кухні - беларуская і літоўская. Конкурс на самы смачны і вялікі блін, стравы, прыгатаваныя па старажытных рэцэптах і вялізная яечня. Рэстаратары з Вільнюса з удзелам беларусаў вырашылі паўтарыць рэкорд, занесены ў Кнігу рэкордаў Літвы, і за паўтары гадзіны прыгатавалі страву з тысячы яек. Для рэкорднай яечні патэльня спатрэбілася вялізных памераў - яе дыяметр 1 метр 60 сантыметраў, вага - 70 кілаграмаў.