У Віцебску пры дапамозе спецыяльнай тэхнікі прыводзяць у парадак вадасховішча

16 октября 2019
Генеральная ўборка на вадзе. У Віцебску пры дапамозе спецыяльнай тэхнікі прыводзяць у парадак вадасховішча.  Асаблівая ўвага вадаёмам, якія хутка зарастаюць. Машына рухаецца на невялікай хуткасці і скошвае расліннасць пад вадой.  Такі спосаб ачысткі зручны на розных па глыбіні ўчастках. Таксама ў коўш з берагоў трапляе ўсё бытавое смецце.  

Водны суботнік прайшоў і на рацэ Віцьба. Спецыялісты прывялі ў парадак участак воднай роўнядзі на тэрыторыі паркавай зоны, дзе любяць бавіць час жыхары абласнога цэнтра.