Віцебскую вобласць трэба вывесці на больш высокія пазіцыі, падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, прадстаўляючы актыву рэгіёна новага памочніка Прэзідэнта - інспектара па Віцебскай вобласці. Ігар Брыло на гэту пасаду прызначаны ўказам кіраўніка дзяржавы. Ігар Сергеенка акрэсліў асноўныя кірункі, на якіх варта сканцэнтравацца памочніку Прэзідэнта: АПК, прамысловасць, ахова здароўя, адукацыя, сацсфера. Асаблівую ўвагу варта надаць і кадраваму патэнцыялу.
Таксама кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта акрэсліў важныя стратэгічныя моманты ў працы памочніка кіраўніка дзяржавы. Гэта распрацоўка па адным інвестпраекце на кожны раён, павелічэнне выпуску прадукцыі перапрацоўчых прадпрыемстваў, развіццё Аршанскага раёна, які знаходзіцца пад пільнай увагай кіраўніка дзяржавы, а таксама развіццё малых населеных пунктаў па прынцыпе вёскі будучыні.













