У Віцебску апошні дзень школьнага года адзначылі вялікім канцэртам у Летнім амфітэатры

30 мая 2017

Апошні званок сёння празвінеў для 145 тысяч беларусаў. Па ўсёй краіне выпускнікі 9-х і 11-х класаў развітваліся са сваімі альма-матар. У Віцебску апошні дзень школьнага года па традыцыі адзначылі вялікім канцэртам у Летнім амфітэатры.

Свята ў 6-тысячнай зале пачалося менавіта з апошняга званка. Яго далі першакласнікі. У гонар заканчэння навучальнага года спецыяльная праграма падрыхтавана для школьнікаў розных класаў. Ужо заўтра на галоўнай музычнай пляцоўцы Віцебска адбудзецца канцэрт для малодшых школьнікаў.

У Магілёве каля сотні пар сталі ўдзельнікамі вялікага танцавальнага флэшмоба на плошчы Славы, прысвечанага апошняму званку. Танцавальны марафон доўжыўся некалькі гадзін.