У Віцебску пасадзілі больш за сто дрэў падчас экалагічнай акцыі

14 апреля 2020
Больш  за сто дрэў высадзі ў віцебскім мікрараёне Медцэнтр. Шматпавярховую забудову ўпрыгожылі бярозы, ліпы, клёны. Усяго ж за час экалагічнай кампаніі "Уладкуем малую радзіму" толькі ў рэгіёнах Віцебскай вобласці з'явіліся больш  як 6 тысяч дрэў і 2,5 тысячы кустоў.

Паўдзельнічаць у азеляненні можа кожны. Сёлета акцыя прымеркавана да 75-годдзя Вялікай Перамогі.