У Віцебску першыя нованароджаныя 2020 года атрымалі падарункі

3 января 2020
У Віцебску першыя ў сваім жыцці падарункі атрымалі малышы, якія з'явіліся на свет у навагоднюю ноч. З віншаваннямі ў абласны радзільны дом прыйшлі  гульцы ФК "Віцебск". У падарункавых пакетах мячы і памятныя сувеніры з сімволікай клуба. Толькі ў Віцебскім абласным радзільным доме ў Новы год нарадзіліся 3 дзяўчынкі. У Анастасіі Мароз малышка з'явілася на свет у першыя секунды 2020. Яе назвалі Мар'янай. Свой галоўны падарунак у навагоднюю ноч на поўначы краіны атрымалі 20 маці.