У Віцебску адкрыты тэрапеўтычны корпус бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі

7 ноября 2014
У Віцебску пасля рэканструкцыі адкрыты тэрапеўтычны корпус гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Гэта другі этап мадэрнізацыі ключавой для горада медустановы. У абноўленым корпусе чатыры аддзяленні: рэанімацыя, кабінеты фізіятэрапіі, лячэбнай фізкультуры, функцыянальнай, рэнтгенаўскай і ультрагукавой дыягностыкі. Таксама тут ёсць вучэбныя пакоі для кафедр Віцебскага медуніверсітэта. Наступным этапам мадэрнізацыі бальнічнага комплексу стане абнаўленне радзільнага дома.

Таксама 7 лістапада ў Оршы запрацавала прадпрыемства па вытворчасці ўпаковачнага матэрыялу. Завяршылася першая чарга мадэрнізацыі папераробнай машыны на Чашніцкай папяровай фабрыцы. А ў Лепелі ўручылі ключы жыхарам новага 100-кватэрнага дома.