У Віцебску адкрыўся міжнародны прэс-цэнтр фестывалю

13 июля 2017

Да старту "Славянскага базару" застаецца зусім няшмат часу. Па традыцыі, урачыстай цырымоніі папярэднічае адкрыццё міжнароднага прэс-цэнтра. Сёлета на фестываль акрэдытаваныя прадстаўнікі амаль ста СМІ. Лепшыя журналісты і фотакарэспандэнты па выніках працы на мінулым, юбілейным, фестывалі сёння атрымалі ўзнагароды ад Міністэрства інфармацыі і дырэкцыі міжнароднага форуму мастацтваў.