У Віцебску адкрылася выстава "Маршалы Перамогі"

5 мая 2020
Маршалы Перамогі ў мініяцюры. У Віцебску  напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі адкрылася выстава, экспанаты якой разгледзець не так проста. Памеры фігурак, якія дакладна капіруюць маршалаў  другой  паловы XX стагоддзя, пачынаюцца ад 5,5 сантыметра. Тут  Георгій Жукаў, Аляксандр Васілеўскі, Канстанцін Ракасоўскі, Іван Баграмян, генералісімус Іосіф Сталін. Аўтар мініяцюр - кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры дызайну мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя Машэрава Ігар Гарбуноў. 


У экспазіцыі больш  чым 100 мініяцюр


У выставу таксама ўключаны фігуркі ў абмундзіраванні ўдзельнікаў Першай і Другой  сусветных войнаў з розных краін: Расійскай імперыі і СССР, Сербіі, Румыніі, Грэцыі, Японіі, Кітая. Усяго ў экспазіцыі  звыш сотні фігурак. Ваенна-гістарычнай мініяцюрай аўтар  работ займаецца ўжо больш як 30 гадоў.