У Віцебску адкрылася новая футбольная пляцоўка са штучным пакрыццём

23 октября 2018

Тут будуць трэніравацца маленькія выхаванцы – больш як 500 дзяцей і падлеткаў ад 6 да 17 гадоў спартыўнай школы ФК "Віцебск".

У падарунак юныя футбалісты атрымалі мячы. Пасля цырымоніі адкрыцця на новым полі прайшоў таварыскі матч паміж камандамі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Падтрымаць футбалістаў-пачаткоўцаў прыйшлі бацькі.