У Віцебску асвячоны новы храм

20 мая 2013

Касцёл Святога Духа размясціўся ў рэканструяваным будынку ў спальным мікрараёне горада. Калісьці тут планавалі ўзвесці фізкультурна-аздараўленчы комплекс, але з-за недахопу фінансавання работы былі прыпыненыя. У 2000 годзе даўгабуд перадалі Рымска-Каталіцкай царкве.  Урачыстую службу па асвячэнні новага касцёла правёў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч.


Касцёл Святога Духа стаў трэцім асвячоным храмам Рымска-Каталіцкай царквы ў Віцебску.


 


 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя