У Віцебску абнавілі сквер імя Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова

11 сентября 2019

У мікрараёне "Лучэса" добраўпарадкавалі зону адпачынку, усталявалі камфортныя лаўкі, заасфальтавалі пешаходныя дарожкі. Таксама тут з'явіліся інфармацыйныя стэнды з QR-кодамі, якія распавядаюць аб укладзе героя ў перамогу над ворагам. У гады Вялікай Айчыннай Мінай Шмыроў стаў адным з першых арганізатараў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці. 

Экспазіцыі, прысвечаныя подзвігу абаронцаў, пад адкрытым небам прапанавалі адразу некалькі музеяў абласнога цэнтра. Наведвальнікаў пачаставалі салдацкай кашай.