У Віцебску абнавілі гарадскую і абласную дошкі пашаны

30 апреля 2019

Лепшыя ў сваёй справе па выніках мінулага года. У Віцебску абнавілі гарадскую і абласную дошкі пашаны. У спісе пераможцаў прадпрыемствы АПК, будаўніцтва, установы адукацыі, культуры, гандлю, паслуг. Па выніках працоўных спаборніцтваў павялічылася колькасць лаўрэатаў сярод прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый аховы здароўя. Летась у паўночным рэгіёне краіны створана 380 новых суб'ектаў гаспадарання.