У Віцебску нованароджаных малых прыносіць не бусел, а Дзед Мароз

31 декабря 2016

Чым здзіўляць беларусаў сёння будуць у рэгіёнах? Так, у Віцебску перад Новым годам нованароджаных малых прыносіць не бусел, а Дзед Мароз. Галоўны зімовы чараўнік уручае дзяцей шчаслівым бацькам.

Для Віцебскага абласнога клінічнага радзільнага дома гэта ўжо стала традыцыяй. На навагоднюю вахту аж да сярэдзіны студзеня Дзед Мароз і Снягурка заступаюць некалькі гадоў запар. Перад святам дахаты адправіліся пяць маленькіх жыхароў Віцебска, якія з'явіліся на свет у апошні тыдзень гэтага года. Прычым усе яны другія дзеці ў сваіх сем'ях. Усяго ж першы ў сваім жыцці Новы год у Віцебскай вобласці сустрэнуць амаль 13 000 маленькіх жыхароў.

Павіншавалі навагоднія персанажы і пацыентак, якія толькі рыхтуюцца да самай адказнай падзеі ў жыцці. Сярод іх, напэўна, ёсць тыя, хто стане мамай у навагоднюю ноч.