Для рэалізацыі спайсаў падлеткі выкарыстоўвалі амаль тысячу тайнікоў. Прычым выраблялі курыльныя сумесі маладыя людзі самі. Такі бізнес прынёс наркадылерам больш за мільярд рублёў. Зараз на лаве падсудных трое фігурантаў справы. Чацвёрты затрыманы ў Расіі, вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі. Адзначым, двум наркабізнесменам няма і 18.
Судовае пасяджэнне праходзіць у адкрытым рэжыме. Суду павінен разгледзець і прааналізаваць 11 тамоў крымінальнай справы, выслухаць паказанні 100 сведак. Усяго з пачатку года ў Віцебскай вобласці па факце незаконнага абароту наркотыкаў, у тым ліку і спайсаў, узбуджанае больш за 500 крымінальных спраў.














