У Віцебску гісторык моды Аляксандр Васільеў прачытаў лекцыю аб сучасных тэндэнцыях fashion-індустрыі

12 сентября 2013

У эпоху сусветнага эканамічнага крызісу ў модзе не паказная раскоша, а сціплая нядбайнасць. Гэтай восенню на піку моды - расцягнутыя світары, рваныя джынсы і растрапаныя валасы. У Віцебску гісторык моды Аляксандр Васільеў прачытаў лекцыю аб сучасных тэндэнцыях fashion-індустрыі.



Парады ад маэстра - у рэпартажы Алены Панцюховай. Віцебск называюць беларускай сталіцай лёгкай прамысловасці. Тут размешчаныя найбуйнейшыя абутковыя і швейныя фабрыкі, а таксама тэхналагічны ўніверсітэт, які рыхтуе спецыялістаў для айчыннага лёгпрама. Таму лекцыя Аляксандра Васільева ў першую чаргу была разлічаная на прафесіяналаў.


Вядомы гісторык моды, мастак, калекцыянер і выдатны лектар, ён яшчэ і тонкі псіхолаг, які добра ведае, адчувае сваю аўдыторыю і цудоўна разумее, што ў зале будуць не толькі мадэльеры.


Ён можа дазволіць сабе іронію, таму што на самай справе вельмі любіць сваіх незлічоных прыхільніц, а тыя адказваюць куміру ўзаемнасцю. За адзін дзень у Віцебску маэстра змяніў тры касцюмы. А для сустрэчы з публікай выбраў клятчасты пінжак. Як акажацца пазней, клетка цяперашняй восенню на піку моды. Глядачкі імкнуліся адпавядаць. Яны прыйшлі на лекцыю Васільева ў сваіх лепшых сукенках. Якое ж было ўсеагульнае здзіўленне, калі галоўны моднік Расіі ашаламіў залу нечаканай заявай - каб быць у трэндзе, трэба даставаць з запаснікаў расцягнуты світар, ірваныя джынсы і грубыя мужчынскія боцікі. Забудзьце пра жаноцкасць і элегантнасць. Сёння ў модзе - мехаватасць і знарочыстая нядбайнасць. Апанентам такіх тэндэнцый пацярпець прыйдзецца ўсяго паўгода. Ужо ў наступным сезоне будзе нешта новае. Урэшце мода ствараецца толькі для таго, каб выйсці з моды.