У Віцебску і Магілёве за першыя суткі вясны выпала больш як 20 сантыметраў ападкаў

2 марта 2016

Паводле інфармацыі Магілёўэнерга, раніцай без святла заставаліся населеныя пункты ў Быхаўскім , Кіраўскім, Асіповіцкім раёнах. Зараз там прадаўжаюць працаваць рамонтныя брыгады. Плануюць аднавіць электразабеспячэнне на працягу дня.

Дзмітрый Янкоў, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама: "Больш за ўсё ападкаў выпала ў Магілёве і ў Магілёўскай вобласці. Магілёў накрыла на 22 сантыметры, Магілёўскі раён на 21 сантыметр, у астатніх раёнах, раённых цэнтрах снежнае покрыва ад 4 да 12 сантыметраў."

У сувязі са снегападам, пагоршылася сітуацыя і на дарогах. Колькасць ДТЗ вырасла больш, чым у 4 разы. Адзін чалавек пацярпеў.