У Вільнюсе адбылася цырымонія перапахавання астанкаў удзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў

22 ноября 2019
У Вільнюсе сёння адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання астанкаў удзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў.

У апошні шлях іх праводзілі дэлегацыя з Беларусі на чале з віцэ-прэм'ерам Ігарам Петрышэнкам, прэзідэнты Польшчы і Літвы. У сваёй прамове намеснік прэм'ер-міністра адзначыў, што імя Каліноўскага назаўжды ўпісана ў гісторыю Беларусі, а яго памяць ушанаваная ў назвах нашых вуліц, у творах скульптараў, пісьменнікаў, кінематаграфістаў. Як падкрэсліў кіраўнік беларускай дэлегацыі, "капліца на могілках Роса стане месцам, куды будуць прыходзіць разам беларусы, літоўцы, палякі, украінцы, латышы". З Вільнюса - рэпартаж Анатоля Ліпецкага (відэа).