У Вілейскім раёне праходзіць фестываль Белтэлерадыёкампаніі "Па-за эфірам"

24 августа 2019

Сёння свае лятучкі яны перанеслі са сценаў офіса ў хваёвы лес на бераг вадасховішча. У Вілейскім раёне праходзіць мастацка-спартыўны фестываль Белтэлерадыёкампаніі "Па-за эфірам". Вось ужо  адзінаццаты  раз супрацоўнікі медыяхолдынга сустракаюцца на прыродзе, каб адпачыць у камандзе аднадумцаў і адкрыць сябе з новага боку - спартыўнага, музычнага і нават танцавальнага. Пра тымбілдынг каманды вяшчальніка  рэпартаж Іны Пілевіч (відэа).