У Вілейцы вядзецца маштабная забудова новага мікрараёна Паўночны

21 февраля 2019

Праектная арганізацыя адразу распрацавала неабходную інфраструктуру. Ужо пабудаваны 16 шматпавярховых дамоў на 870 кватэр. У дварах усталёўваюць дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, велагаражы, энергазберагальныя ліхтары. У паўночную частку горада пачне хадзіць грамадскі транспарт. Напярэдадні праклалі 2 кіламетры новай дарогі.

Да таго ж у красавіку пачнецца капітальны рамонт Вілейскага аўтавакзала. З'явіцца сучасны будынак з новымі перонамі, электроннымі табло, утульнай залай чакання і пунктамі фаст-фуду. Аўтавакзал спраектаваны з улікам безбар'ернага асяроддзя.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя