У Вілейцы ў пацыентаў з'явілася магчымасць карыстацца электронным рэцэптам

19 апреля 2018

Крок наперад тэхналагічнасці робіць медыцына Мінскай вобласці. Так, у Вілейцы ў пацыентаў з'явілася магчымасць карыстацца электронным рэцэптам. Ён уяўляе сабой пластыкавую картку і цалкам замяняе папяровы аналаг. Толькі ў Вілейцы з пачатку года выдалі больш за дзве тысячы картак. А ў Стаўбцоўскім раёне сістэма электроннага медыцынскага абслугоўвання дзейнічае ўжо больш за год. У кожнага пацыента ёсць электронная амбулаторная картка, электронны рэцэпт і магчымасць заказаць талон праз інфакіёск альбо Інтэрнэт. Адзіная сістэма аховы здароўя ў раёне аб'ядноўвае гарадскую паліклініку і сельскія амбулаторыі, што значна спрашчае працу медыкаў.

У планах медыцынскіх устаноў вобласці ў кожным раёне паступова аб'яднаць у адзіную базу паліклінікі, бальніцы і амбулаторыі.